З мэтай пашырэння кругагляду, развіцця чытацкай кампетэнтнасці і ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва 10 лістапада студэнты-філолагі разам з загадчыцай і выкладчыкамі кафедры рускай літаратуры наведалі Мінскую абласную бібліятэку ім. А. С. Пушкіна, дзе прынялі ўдзел у міжнародным праекце – урачыстым адкрыцці дзвюх выставак з фонду Дзяржаўнага музея-запаведніка “Міхайлаўскае”.
У рамках мерапрыемства, якое сабрала кіраўніцтва бібліятэкі, Пушкінскага музея і прадстаўніцтва Дома Масквы ў Мінску, прайшла цікавая сустрэча з Георгіем Васілевічам, дырэктарам музея-запаведніка ім. А.С. Пушкіна. Ён распавёў прысутным аб цудоўнай пскоўскай зямлі, а таксама аб праекце, звязаным з памяццю аб людзях, якія ўнеслі неацэнны ўклад у аднаўленне і развіццё дома-музея ў Міхайлаўскім. У першую чаргу гаворка ішла аб былым дырэктары музея Сямёне Гейчанкі і пскоўскім пісьменніку Валянціне Курбатаве, якім і прысвечаны праект.
Студэнты філалагічнага факультэта з задавальненнем акунуліся ў святочную атмасферу сустрэчы, паглядзелі фатаграфіі, пазнаёміліся з кіраўніцтвам беларускай бібліятэкі і рускага музея, аб'яднаных імем вядомага паэта, – і такім чынам здзейснілі невялікае падарожжа па пушкінскіх мясцінах.



BY

