14 лістапада на філалагічным факультэце ў рамках Дзён расійскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь адбылася адкрытая лекцыя лінгвіста, выкладчыка РДГУ, члена Арфаграфічнай камісіі РАН Марыі Равінскай. Лекцыя на тэму «Як новы час адлюстроўваецца ў мове?» была прачытана для студэнтаў спецыяльнасці «Руская філалогія». Марыя Равінская расказала пра актуальныя тэндэнцыі ў сучаснай рускай арфаграфіі, пунктуацыі і лексіцы, адказала на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў.
Лекцыя была арганізавана кафедрай рускай мовы пры падтрымцы Россупрацоўніцтва. Кансультант прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Андранік Аўсепян перадаў кафедры рускай мовы ў падарунак новыя кнігі па русістыцы, якія знойдуць прымяненне ў арганізацыі навучальнага працэсу.




BY

