10 лістапада 2023 г. у рамках пасяджэння СНДЛ «Творчая майстэрня перакладчыка» была арганізавана праца круглага стала «Французскія СМІ і іх роля ў сучасным грамадстве». Мадэратарамі мерапрыемства сталі студэнты 1 курса спецыяльнасці "Рамана-германская (французская) філалогія".
У свеце высокіх тэхналогій існуюць розныя сродкі масавай інфармацыі: інтэрнэт, радыёвяшчанне, тэлебачанне, друкаваныя выданні. Каміла Адзiшарыя і Марыя Бабанава даказваюць: менавіта друкаваныя выданні, нягледзячы на прагрэсіруючы рост выкарыстання больш сучасных спосабаў інфармацыйнага ўзбагачэння, не страчваюць сваёй актуальнасці. Як старэйшае пакаленне, моладзь захапляецца чытаннем прэсы і літаратуры. Упадабанымі друкаванымі выданнямі французаў з'яўляюцца "Monde", "Figaro", "Equipe", "France-Soir", "Paris-Match" і іншыя. Якія ж сродкі масавай інфармацыі самыя запатрабаваныя і ці саступаюць класічныя медыя месца лічбавым? Сучаснаму чалавеку як спажыўцу лягчэй атрымаць доступ да інфармацыі праз лічбавыя носьбіты, паколькі прэса не дае магчымасці выбіраць, якая інфармацыя яму патрэбна. Таму чалавек часта аддае перавагу інтэрнэт-рэсурсам перад друкаванымi выданнямi, адчуваючы сябе больш свабодным у гэтым асяроддзі, але найперш застаецца верным любімым штотыднёвікам. Гэты факт не дае нам падстаў сумнявацца ў далейшым развіцці прэсы і літаратуры.
Перад сённяшняй прэсай паўстае задача адаптацыі ў новым канкурэнтным асяроддзі. Газеты і часопісы памяншаюць свае тыражы, пераходзячы ў анлайн фармат. З'яўленне новых носьбітаў інфармацыі прымушае прэсу шукаць іншыя прыёмы і спосабы выжывання і намацваць новую эканамічную мадэль, выкарыстоўваючы перавагі новых электронных СМІ.
Нягледзячы на тое, што ў Францыі са свабодай журналістыкі ўсё адносна добра, усё яшчэ ёсць праблемы, бо ўсе выдавецтвы належаць буйным кампаніям. Ёсць таксама праблемы з прычыны апошніх змен у заканадаўстве, з-за якіх нельга распаўсюджваць фатаграфіі паліцыянтаў пры выкананні імі службовых абавязкаў.
Цікава, што найбольшы давер французы адчуваюць да навін, пачутых па радыё. Самай надзейнай крыніцай інфармацыі радыё называюць 55% апытаных.
Каб пашырыць свой кругагляд і палепшыць веданне французскай мовы, Наталля Валевіч, Ксенія Дзерваед і Насця Бандарэнка прадставілі некаторыя французскія радыёканалы: France inter, Radio sport, Radio bleu, France culture і гэтак далей. Нашы студэнты раяць: Гэтыя каналы даюць актуальную інфармацыю па любым пытанні! Паглыбляйцеся ў свет французскага радыё разам з намі!
Дзякуючы развіццю Інтэрнэту і іншых новых тэхналогій, з гэтага часу спосаб вывучэння замежных моў перайначыўся і дапоўніўся рознымі новымі магчымасцямі, як напрыклад, выкарыстаннем электронных праграм або сайтаў, дзякуючы якім, як перакананыя Беатрыса Шпакоўская, Арына Грынюк і Анастасія Удалова, мы можам пастаянна слухаць натуральную французскую гаворку і практыкаваць яе, і быць у цэнтры ўсіх падзей, якія адбываюцца ў свеце. Le français facile avec RFI - вядомая платформа для практыкі вуснага маўлення французскай мовы. Тут мы можам правяраць сваё разуменне аўдыядакументаў, якія асвятляюць розныя тэмы, выконваючы заданні па іх зместу, і, вядома, павялічваць запас сваёй актыўнай лексікі. Другі рэсурс, не менш папулярны, сайт Partajon, які карысны не толькі для падрыхтоўкі да экзаменаў, але і для натуральнай і рэгулярнай працы з мовай, для паляпшэння навыкаў разумення і маўлення, пiсьма і чытання.
Alors, les amis, vous avez désormais toutes les cartes en main pour apprendre bien la langue de Molière et en devenir expert! Bonne chance!



BY

