Сэрвісы

Мова старадаўніх абразоў

Мова старадаўніх абразоў

Кожны народ размаўляе з сусветам на мове свайго мастацтва.    

Спасцігнуць семіётыку народных абразоў, паспрабаваць раскадаваць усе яе сэнсы – вельмі карысны вопыт для зацікаўленага філолага.

Менавіта з мэтай спасціжэння спецыфікі мастацкай мовы традыцыйнага іканапісу як аднаго з відаў сярэднявечнага мастацтва дацэнты кафедры рускай літаратуры А.С.Іванова і Л.В.Камлюк-Ярашэнка са студэнтамі 2 курса беларускай філалогіі і 1 курса рускай філалогіі наведалі 24 лістапада і 6 снежня Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр. Пад яго ўтульным дахам разам са шматлікім цікавым скарбам беларусаў размешчаны музей хатніх ікон "Нябёсная варта", якія выраблялі майстры Беларусі. Гісторык, экскурсавод і краязнаўца Павал Каралёў падрабязна расказаў пра асаблівасці іканапісу розных беларускіх рэгіёнаў, падзяліўся сваімі ўражаннямі аб арганізацыі дадзенай выставы. Экскурсія праходзіла ў інтэрактыўнай форме: студэнты не толькі патрымалі ў руках старадаўнія дошкі з нанесенымі іканапіснымі лікамі, але і пагарталі маленькую, літаральна ў паўсантыметра кніжачку з тэкстам, надрукаваным на розных мовах, удзельнічалі ў тэматычных гульнях, дзе прадэманстравалі бліскучыя веды ў галіне беларускай культуры, унеслі ўклад у стварэнне рукапіснай Бібліі. Адбылася і кранальная сустрэча двух стагоддзяў: у драўляны ранец школьніка пачатку ХХ стагоддзя выдатна змясціўся сучасны айпад.

Не менш цікавай была сустрэча з другім прадстаўніком Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра Таццянай Сапегай, якая мае грунтоўны вопыта працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна паведаміла студэнтам цікавыя і малавядомыя факты з жыцця гуманіста і вучонага Францыска Скарыны. Студэнты атрымалі вялікія ўражанні ад наведвання Хрысціянскага цэнтра і плануюць у хуткім  часе наведаць яго зноў.

ik1.gif

ik2.gif

ik3.gif

ik4.gif

ik5.gif

ik6.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.