Сэрвісы

Беларусь ад Рэнесансу да XXI стагоддзя

Беларусь ад Рэнесансу да XXI стагоддзя

2 снежня адбыліся заняткі Школы юнага раманіста “Беларусь ад Рэнесансу да XXI стагоддзя, прысвечаныя франкамоўнаму апісанню роднай культуры і гісторыі.  Заняткі правялі студэнткі 4 курса аддзялення рамана-германскай (французскай) філалогіі Хаменка Маргарыта і Забалотнава Анастасія пры падтрымцы дацэнта кафедры раманскага мовазнаўства Г.В. Квачак. Пры правядзенні заняткаў студэнткі атрымалі магчымасць практычнага выкарыстання вынікаў сваіх курсавых праектаў, звязаных з фарміраваннем лінгвакраязнаўчай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў старшых класаў пры навучанні французскай мове. Заняткі складаліся з дзвюх частак: "Вандраванне ў Мірскі замак" і "Беларуская ідэнтычнасць".

Мэта заняткаў заключалася ў фармiраванні навыкаў іншамоўных зносін і была накіравана на актывізацыю рэалій, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя асаблівасці беларускага грамадства і выхаванне пачуцця павагі да культурнай спадчыны Беларусі.

Пры правядзенні заняткаў Хаменка М. і Забалотнава А. выкарыстоўвалі актыўныя формы і метады навучання – дыскусію, эўрыстычную гутарку, тэкст і відэа на французскай мове.

Слухачы Школы юнага раманіста, навучэнцы 10-11 класаў («ДУА Гімназія № 28 г. Мiнска», «ДУА Гімназія № 11 г. Мiнска», «ДУА Гімназія № 13 г. Мiнска»), з вялікім запалам уключыліся ў абмеркаванне пытанняў, звязаных са славутасцямі нашай краіны.  Эфектыўнаму засваенню навучэнцамі зместу заняткаў спрыяла супастаўленне святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня з нацыянальным святам Францыі 14 ліпеня, а таксама аналогіі з архітэктурнымі аб'ектамі культурнага значэння (Версаль).

Пры правядзенні рэфлексіі навучэнцы мінскіх гімназій і студэнткі філалагічнага факультэта адзiнагалосна адзначылі карысць і эфект падобных мерапрыемстваў.  Усе ўдзельнікі пераканаліся ў тым, як важна ўлічваць у працэсе навучання замежнай мове культуру сваёй роднай краіны.

k1.gif

k2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image