Сэрвісы

Вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

Вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

Кафедра класічнай філалогіі падвяла вынікі штогадовага агульнаўніверсітэцкага конкурсу творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць». Больш за 250 студэнтаў розных факультэтаў БДУ (філалагічны, гістарычны, юрыдычны, біялагічны, ФСК), Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, а таксама навучэнцы ДУА «СШ № 66 г. Мінска» прынялі ўдзел у нашым конкурсе.

Вызначыць пераможцаў сёлета было цяжка як ніколі!

У намінацыі Малюнак дыпломы І ступені атрымалі Цыбіна Вера (БДМУ) і Лабоза Аляксандра (філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы ІІ ступені – Кажадуб Анжаліка (філалагічны факультэт БДУ), Самойлава Ксенія (БДМУ), Бондар Вераніка (юрыдычны факультэт БДУ). Дыпломы ІІІ ступені – Васількевіч Антаніна (біялагічны факультэт БДУ), Аганезава Вера (юрыдычны факультэт БДУ).

Упершыню была ўведзеная намінацыя 3D малюнак. Дыплом І ступені атрымала Краўчанка Яна (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом ІІ ступені – Тракіна Аліна (юрыдычны факультэт БДУ). Дыплом III ступені – Доўнер Марыя (гістарычны факультэт БДУ).

У намінацыі Плакат дыплом І ступені атрымалі Брачко Аляксандра (філалагічны факультэт БДУ), Вількель Паліна і Аляшкевіч Валерыя (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом ІІ ступені – Фішчанка Аляксандра і Смірнова Дар’я (абедзве – юрыдычны факультэт БДУ). Дыпломы ІІІ ступені – Імамаліева Айгун (МДМК), Федаровіч Анастасія (юрыдычны факультэт БДУ).

У намінацыі Графіка дыпломы І ступені атрымалі Зубовіч Ганна (біялагічны факультэт БДУ), Гараніна Лізавета (БДМУ). Дыпломы ІІ ступені – Будзько Віялета (філалагічны факультэт БДУ), Пірагова Паліна (юрыдычны факультэт БДУ). Дыпломы ІІІ ступені – Хейлік Анастасія (БДМУ), Грышчанка Максім (гістарычны факультэт БДУ), Бачышча Аляксандра (юрыдычны факультэт БДУ).

У намінацыі Прыкладная творчасць дыпломы І ступені атрымалі Ардзяка Іна, Гарбар Крысціна (абедзве – МДМК). Дыпломы ІІ ступені – Кісель Карына (МДМК), Агіевіч Таццяна (філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы ІІІ ступені – Лесіна Кацярына (МДМК), Булат Дар’я (біялагічны факультэт БДУ).

У намінацыі Эсэ дыплом І ступені атрымала Федаровіч Анастасія (юрыдычны факультэт БДУ). Дыпломы ІІ ступені – Баярчук Уладзіслаў (юрыдычны факультэт БДУ), Шпак Кацярына (МДМК). Дыпломы ІІІ ступені – Баранава Ксенія (ФСК БДУ), Антонава Ева (філалагічны факультэт БДУ).

У намінацыі Паэзія дыпломы І ступені атрымалі Драгун Мацвей, Мацеша Дар’я (абодва – філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы ІІ ступені – Парошына Марыя, Грыцэвіч Уладзімір, Кавалеўская Кацярына (усе – філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы ІІІ ступені – Шапель Анастасія (біялагічны факультэт БДУ), Юрчанка Захар (філалагічны факультэт БДУ).

У намінацыі Знаёмства з Антычнасцю дыплом І ступені атрымала Баркоўская Дар’я (ДУА «СШ № 66 г.Мінска»), дыплом ІІ ступені – Ганчарова Аліна (МДМК).

Выказваем падзяку Ганароваму Консульству Грэчаскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і асабіста Кацярыне Вітальеўне Паланейчык за падарункі. Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам конкурсу!

 

r1.gif

r2.gif

r3.gif

r4.gif

r5.gif

r7.gif

r9.gif

r99.gif

 

Image

Рэсурсы

Image
Image