Сэрвісы

Тэматычная гутарка-рэквіем "Вечная памяць – у нашым сэрцы"

Тэматычная гутарка-рэквіем "Вечная памяць – у нашым сэрцы"

У сувязі з Міжнародным днём памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства – 9 снежня –  адбылася тэматычная гутарка-рэквіем "Вечная памяць – у нашым сэрцы" (1 курс, спецыяльнасць "Славянская філалогія"), арганізаваная кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры. Прагучала біяграфічнае апавяданне-эсэ ўдзельніцы мерапрыемства аб лёсе яе прадзеда – аднаго з суграмадзян, закатаваных і знішчаных гітлераўцамі ў Малым Трасцянцы за некалькі дзён да вызвалення Мінска, перад надыходам савецкіх войскаў падчас легендарнай ваеннай аперацыі "Баграціён".

Студэнты звярнуліся да тэматычна звязаных з дзейнасцю канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Беларусі фрагментаў факультэцкай мемарыяльнай экспазіцыі (музейнага кутка), прадстаўленых у ёй абагульняючых статыстычных матэрыялаў, дакументаў і сведчанняў. У форме лічбавай выставы-прэзентацыі былі прадэманстраваны архіўныя фотаздымкі; прачытаны фрагменты ўспамінаў сучаснікаў ваеннага ліхалецця, наказ-завяшчанне нашчадкам і надпіс, зроблены на гранітным пастаменце помніка ў адным з месцаў (на паўднёвай ускраіне Мінска), дзе пахаваны прах ахвяраў знішчэння нацыстамі грамадзянскага насельніцтва:

«Тут пахаваны савецкія грамадзяне, закатаваныя і спаленыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Людзі, помнiце, перадайце з пакалення ў пакаленне, што ўся зямля тут прасякнута нашымі слязамі і крывёй.

Няхай наша гора і мужнасць дадуць вам сілы і ўпэўненасць у барацьбе за мір і шчасце на зямлі!»

3v.gif

2v.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.