Пад час чарговага пасяджэння СНДЛ "Творчая майстэрня перакладчыка" былі арганізаваны дэбаты "Як перакладчыку палепшыць веданне мовы?". Вядучымі мерапрыемства сталі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Рамана-германская (французская) філалогія".
Падчас дэбатаў студэнты абмяняліся меркаваннямі і падзяліліся асабістым вопытам.
Аляксандра Гукіш заклікае выкарыстоўваць радыё і справядліва заўважае, што радыё перайшло ў анлайн, па-ранейшаму застаючыся дзейсным спосабам трэніроўкі ўспрымання французскай мовы на слых.
Вікторыя Кунігель прапануе выкарыстоўваць сэрвіс мікраблогаў і сацыяльную сетку Твітэр, якая дапаможа пераадолець моўны бар'ер, будзе спрыяць засваенню новай лексікі ў пэўнай галіне (у гэтым дапамогуць хэштэгі), дазволіць завесці перапіску з носьбітамі мовы або знайсці сяброў па перапісцы, лепш зразумець сучасную мову, багатую на слэнг і аказіяналізмы.
Юлія Казінская ў сваёй прэзентацыі прадставіла пяць парад па ўдасканаленні ведаў замежнай мовы для перакладчыкаў, якія пачынаюць працаваць, і выкладчыкаў: выкарыстанне прылад для моўнага абмену, прагляд тэлеканалаў на замежнай мове, праслухоўванне забаўляльных падкастаў і тэматычных відэа, вядзенне асабістага дзённіка на замежнай мове, наведванне выставак, прэзентацый кніг і канцэртаў на замежнай мове.
Анастасія Забалотнава аналізуе цяжкасці, якія ўзнікаюць пры трансляцыі юрыдычных тэкстаў, дзе важным з'яўляецца разуменне і перадача спецыфічнай тэрміналогіі: важна вывучыць асноўныя паняцці і тэрміны, звязаныя з юрыспрудэнцыяй, азнаёміцца з асаблівасцямі і адрозненнямі паміж французскай і рускай прававымі сістэмамі. Студэнтка адзначае: для паляпшэння ведання мовы, развіцця перакладчыцкіх навыкаў і ўменняў карысна рэгулярна чытаць юрыдычныя тэксты як на французскай, так і на рускай мовах.
Маргарыта Хаменка разважае пра прафесію літаратурнага перакладчыка, якая патрабуе глыбокага і тонкага разумення тэксту, творчага падыходу да яго перакладу. У сваім выступленні студэнтка фармулюе арыгінальныя спосабы паляпшэння ведання мовы: чытанне на замежнай мове, даследаванні, вывучэнне культур, самаразвіццё і падарожжы.


BY

