Сэрвісы

Вучні Школы юнага пісьменніка выступілі на радыё «Культура»

Вучні Школы юнага пісьменніка  выступілі на радыё «Культура»

10 студзеня 2024 года вучні Школы юнага пісьменніка філалагічнага факультэта БДУ расказалі пра сябе ў прамым эфіры праграмы «ДНК» на канале «Культура» беларускага радыё.

Юныя аўтары Паліна Дваранская, Іван Мароз, Любоў Сударгіна і Святлана Тарасевіч распавялі пра свае зацікаўленні, падзяліліся ведамі, атрыманымі на занятках у Школе юнага пісьменніка. Кожны  выявіў сваю адметную індывідуальнасць, а Святлана Тарасевіч выступіла з новым вершам. Вядучая праграмы Наталля Сіротка запрасіла вучняў Школы працягнуць супрацоўніцтва. Дынамічную і яскравую сустрэчу арганізавала аспірант кафедры гісторыі беларускай літаратуры Кацярына Крыцук-Тарасава.

r1.jpg

r3.jpg

r2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image