Сэрвісы

Новыя кантакты — новыя прафарыентацыйныя задачы

Новыя кантакты — новыя прафарыентацыйныя задачы

З 8 па 11 студзеня бягучага года ў Оршы прайшоў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці.

Традыцыйна выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ задзейнічаны ў правядзенні І і ІІ тураў алімпіяды (водгук на мастацкі твор, комплексная работа па беларускай мове і літаратуры) на ўсіх этапах, выступаюць у ролі экспертаў па праверцы і ацэнцы конкурсных работ удзельнікаў алімпіяды.

Падчас правядзення алімпіяды былі наладжаны кантакты з адміністрацыямі абласных устаноў адукацыі, на базе якіх праходзіў трэці этап. Адбыліся сустрэчы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры – членамі журы і кіраўнікамі каманд. Для вучняў 9–11 класаў была праведзена прэзентацыя філалагічнага факультэта БДУ, у ходзе якой яны азнаёміліся з парадкам прыёму на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «Беларуская філалогія», больш даведаліся пра факультэт і студэнцкае жыццё. З калегамі і арганізатарамі алімпіяды былі абмеркаваны новыя тэндэнцыі ў развіцці прадметных алімпіяд, прафесійныя, метадычныя і псіхалагічныя праблемы падрыхтоўкі вучняў, прафарыентацыйныя задачы ў галіне беларусістыкі, якія ставяцца перад дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.

 a1.gif

a2.gif

a3.gif

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.