20 студзеня 2024 года вучні Школы юнага пісьменніка філалагічнага факультэта БДУ абмеркавалі жанравую гісторыю навелы. У ХХ стагоддзі яе класічныя ўзоры стварылі Максім Гарэцкі (“Дзёгаць”, “Рускі”) і Міхась Зарэцкі (“Дзіўная”, “Кветка пажоўклая”).
Раскрывалі сувязі традыцыйнай навелы ў літаратурах розных краін з сучаснымі ўзорамі жанру Паліна Дваранская (Ліцэй БДУ, 11 філалагічны клас), Вераніка Косцікава (ДУА “Мінскі гарадскі педагагічны каледж”, 11 клас), Віялета Дудкоўская (ДУА “Мінскі гарадскі педагагічны каледж”, 11 клас), Антон Шут (ДУА СШ № 167, 11 “В” клас), Марыя Савіцкая (ДУА СШ № 85, 9 “А” клас).
Заняткі правяла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Лада Віктараўна Алейнік.


BY

