Сэрвісы

У дзень навукі – пра культурна-гістарычную літаратуразнаўчую школу

У дзень навукі – пра культурна-гістарычную  літаратуразнаўчую школу

З нагоды Тыдня беларускай навукі ў БДУ 24 студзеня 2024 г. на кафедры гісторыі беларускай літаратуры прайшло пасяджэнне навуковага семінара. У ім узялі ўдзел філолагі трох пакаленняў: сталыя вучоныя з вопытам загадвання кафедрай У. Г. Кароткі, Л. Д. Сінькова; вядомыя сваімі працамі маладзейшыя дацэнты Л. В. Алейнік, А. П. Чарнякевіч, І. І. Шматкова, а таксама таленавітыя аспіранты К. Крыцук-Тарасава, К. Мажэйка, Д. Юркойць. Тэмаю семінара зрабіліся набыткі айчыннай літаратуразнаўчай культурна-гістарычнай школы – у асобах і фактах. Сустрэча была прымеркаваная да 95-годдзя Дзмітрыя Бугаёва (1929 – 2017), прафесара з 44-гадовым стажам працы на кафедры беларускай літаратуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. Выставу кніг юбіляра падрыхтавалі супрацоўнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ пад кіраўніцтвам загадчыцы Ж. С. Карповіч. У ходзе семінара абмяркоўваліся біяграфічныя і тэксталагічныя працы цэлай плеяды выдатных вучоных, якія працавалі на філалагічным факультэце.

k2.gif

k3.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image