Сэрвісы

Дзмітрый Жук: «Я разумею, чаму пішуць Л.Талстой і А.Талстой, і нават ведаю, што «А.». было двое»

Дзмітрый Жук: «Я разумею, чаму пішуць Л.Талстой і А.Талстой, і нават ведаю, што «А.». было двое»

7 лютага 2024 года на філалагічным факультэце БДУ прайшла дыялогавая пляцоўка "Інфармацыйная гігіена і інфармацыйная бяспека" з удзелам выпускніка філалагічнага факультэта 1992 года, дырэктара - галоўнага рэдактара Выдавецкага дома "Беларусь Сёння" Дзмітрыя Жука, а таксама аглядальніка Выдавецкага дома "Беларусь Сёння" Андрэя Мукавозчыка

Дзмітрый Аляксандравіч упершыню сустрэўся са сваімі калегамі па Alma Mater у сценах філалагічнага факультэта. «Памятаю Т.І. Шамякіну і яе цудоўны выдатны курс "Гісторыя сусветнай культуры", Л.І. Бурака, Н.І. Лапідуса, як сімвал класічнай навукі, выдатныя лекцыі па мовазнаўстве У.А. Карпава, А.А. Лойку, які жадаў, каб студэнты спрачаліся з ім. Навучанне на філалагічным факультэце дало мне адчуванне сябе часткай вялікай славянскай культуры, дало мне выхаванне і сістэму каштоўнасцей, у якіх я жыву да гэтага часу, сістэму каардынат, перш за ўсё маральных, якія абумовілі мае ўчынкі ў жыцці. Пры гэтым, на мой погляд, выхавалі мяне не выкладчыкі, а прывітая мне сістэма каштоўнасцей", – так акрэсліў значэнне класічнай філалагічнай адукацыі для свайго станаўлення Дзмітрый Аляксандравіч.

Выкладчыкі і студэнты задавалі спікеру пытанні аб асаблівасцях такой важнай палітычнай падзеі ў нашай краіне, як распачатая выбарчая кампанія, а таксама аб унікальнасці маючага адбыцца Адзінага дня галасавання. Удзельнікаў пляцоўкі цікавілі стратэгічныя мэты развіцця Выдавецкага дома “Беларусь сёння” і крытэрыі прафесійнай кампетэнтнасці яго супрацоўнікаў.

Андрэй Мукавозчык, выпускнік фізічнага факультэта БДУ, падзяліўся ўспамінамі пра «Дні фізіка», якія праходзілі ў актавай зале філалагічнага факультэта, узаемаадносінах фізікаў і лірыкаў, аб беларускім КВЗ. Пісьменнік распавёў пра гісторыю стварэння сваёй першай кнігі “Революция мокрых штанов” (2021) і творчыя планы на будучыню.

Напрыканцы сустрэчы Андрэй Мукавозчык падарыў свае кнігі аўтарам усіх пытанняў, узнятых ў аўдыторыі, а Дзмітрый Жук напярэдадні юбілею філалагічнага факультэта расказаў аб ролі філалагічнага факультэта ў Беларусі на сённяшні дзень і перспектывах развіцця філалогіі, філалагічнай адукацыі і філалагічнага факультэта БДУ.

Дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік уручыў Дзмітрыю Аляксандравічу Жуку, як выпускніку і партнёру факультэта, памятны нагрудны знак «100 гадоў БДУ».

Інтэрв'ю з Дзмітрыем Жуком «Філфак - школа, кузня, эталон» глядзіце ў раздзеле «Меркаванне экспертаў» на нашым сайце.

b3.gif

b2.gif

b4.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image