Сэрвісы

Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

План мерапрыемстваў

Тыдзень роднай мовы – адмысловае мерапрыемства, калі кожны з нас можа прызнацца ў любові да матчынай мовы: мілагучнай, пявучай, мяккай, самабытнай і самадастатковай. Традыцыя правядзення Тыдня на філалагічным факультэце пачалася ў 2001 годзе пасля заснавання ў 2000 годзе рашэннем ЮНЕСКА Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарам Тыдня выступае кафедра беларускага мовазнаўства.

19 лютага на філалагічным факультэце прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Філалогія і я», у якой прынялі ўдзел студэнты-першакурснікі спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія» і «Славянская філалогія». Студэнты праверылі свае веды ў галінах мовазнаўства, літаратуразнаўства, а таксама прадэманстравалі творчыя здольнасці. Перамогу падзялілі студэнты спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і  «Славянская філалогія».

філалогія_і_я.gif

20 лютага 2024 года на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій адбылася гульня «Мова паступова» для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Радыёфізіка». Прысутныя папоўнілі свае веды пра лексіку беларускай мовы, яе фразеалагічны і парэміялагічны склад, прынялі ўдзел у моўным квізе.

Удзельнікі творчага праекта «Гучы, мая родная мова!» прэзентавалі віншаванні беларускай мовы, распавялі пра гісторыю яе развіцця і сучасны стан, прадставілі відэапрэзентацыю «Шануйце родную мову», створаную ў віртуальным асяроддзі, арганізавалі віртуальнае падарожжа ў свет роднай мовы (па матэрыялах створаных студэнтамі сайтаў), прачыталі крылатыя выслоўі, вершы класікаў беларускай літаратуры і ўласныя вершы, прысвечаныя беларускай мове. Акрамя беларускай, у аўдыторыі гучала і азербайджанская мова. Студэнт 1 курса спецыяльнасці «Радыёфізіка» Гасан Байрамаў пазнаёміў прысутных з мовай і культурай свайго народа, прачытаў вершы на роднай мове.

ФРФКТ_2.gif

21 лютага на біялагічным факультэце прайшла творчая віктарына «Люблю родную мову». Праграма віктарыны ўключала інтэлектуальныя і забаўляльныя конкурсы і крэатыўныя заданні.

біяфак_1.gif

21 лютага на філалагічным факультэце прайшла дыялогавая пляцоўка “Русь як геапалітычны феномен” з удзелам Старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Ігара Аляксандравіча Марзалюка

mar1.jpg

20 лютага  адбыўся дзень адкрытых дзвярэй кафедры беларускага мовазнаўства і выстава-прэзентацыя выданняў кафедры. На кафедру былі запрошаны ўдзельнікі школы юнага філолага-беларусіста і славіста для больш цеснага знаёмства з выкладчыкамі і плёнам іх навуковай  думкі.

20 лютага  у рамках святкавання Тыдня роднай мовы ў БДУ студэнты трэцяга курса механіка-матэматычнага факультэта прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму «Родная мова: змест паняцця, асаблівасці яго трактавання ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму». Навучэнцы падзяліліся меркаваннямі адносна свайго разумення адзначанай з’явы і практыкі карыстання беларускай мовай у розных сферах міжасабовых зносін. Было заўважана жаданне студэнтаў павялічыць долю прысутнасці беларускай мовы ў іх жыцці, прапанаваны магчымыя крокі па вырашэнні гэтай задачы.

21 лютага студэнты біялагічнага факультэта прынялі ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. У рамках творчага праекта “Жывое ў вяках беларускае слова…” студэнты 2 курса спецыяльнасцей “Біялогія (навукова-вытворчая дзейнасць)” і “Біяэкалогія” прадставілі прэзентацыі, прэзентавалі віртуальныя віншаванні беларускай мовы, прадэкламавалі творы беларускіх класікаў і ўласныя вершы, прысвечаныя роднай мове. У мерапрыемстве браў удзел і студэнт з Туркменістана Бегенч Таммыеў, які пазнаёміў аднакурснікаў з культурай і традыцыямі свайго народа, асаблівасцямі роднай мовы, прачытаў вершы на туркменскай мове. Неад’емнай часткай творчага праекта сталі створаныя студэнтамі інтэрактыўныя гульні, загадкі, рэбусы, прысвечаныя беларускай мове, што яшчэ раз пацвердзіла яе багацце і ўнікальнасць.

21 лютага студэнты першага курса геаграфічнага факультэта адзначылі Дзень роднай мовы, прыняўшы ўдзел у паэтычным конкурсе «Чытаем Аркадзя Куляшова: Да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі».

22 лютага ў актавай зале ДУА «Гімназія № 27 г. Мінска» адбылася сустрэча дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Н.У.Чарнаброўкінай з навучэнцамі дзясятых класаў, прысвечаная Тыдню роднай мовы.

22 лютага на кафедры беларускага мовазнаўства сустрэліся ўдзельнікі круглага стала, прысвечанага Яўгену Міхайлавічу Камароўскамубылому супрацоўніку кафедры беларускай мовы, аўтару і суаўтару шматлікіх падручнікаў па беларускай мове

22 лютага студэнты 1 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнта А. Л. Садоўскай зладзілі турнір-віктарыну «Пуцяводнае слова». У ходзе інтэлектуальнага спаборніцтва студэнты выявілі сваю падрыхтаванасць у шасці намінацыях: «Фанетыка», «Лексікалогія», «Фразеалогія», «Прыказкі і прымаўкі», «Гісторыя беларускай мовы» і «Рознае» (займальныя пытанні і заданні з розных галін мовазнаўства). Віктарына патрабавала ад удзельнікаў здольнасці да імправізацыі і хуткіх адказаў, шырокага кругагляду і эрудыцыі.

 22_лютага.jpg

 22_лютага_23.jpg

23 лютага адбылася сустрэча з творчым калектывам "Дом з марамі". Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя, паказаў фрагменты беларускіх казак: народных, класічных і зусім новых. Свята народных традыцый адбылося: студэнты і выкладчыкі пераканаліся, што традыцыйны беларускі лялечны тэатр заўсёды застаецца актуальным.

 batlejka_23.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.