Сэрвісы

У госці на філфак

У госці на філфак

16 лютага філалагічны факультэт прымаў гасцей – удзельнікаў навучальных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Руская мова», «Руская літаратура».

Шаснаццаць навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Мінскай вобласці (з Салігорска, Слуцка, Барысава, Клецка, Чэрвеня і інш.), педагогі: Ю.А. Савановіч (ДУА «Гімназія № 1 г. Слуцка»), Т.А. Кот (ДУА «Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»), Л.А. Яршова (ДУА МДАЛ), метадыст ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі" Т.А. Казлова – прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку «Чытанне - аналіз - інтэрпрэтацыя: пошук або кантрабанда сэнсаў?».

Майстар-клас к.ф.н., дацэнта кафедры рускай літаратуры Л.В. Камлюк-Ярашэнка дапамог навучэнцам па-новаму паглядзець на працэс чытання, асэнсаваць стратэгіі аналізу і інтэрпрэтацыі мастацкіх твораў і набыць новы вопыт падарожжа да сэнсу мастацкіх твораў.

Юным філолагам была прапанавана экскурсія па факультэце, якую правяла старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства С.І. Крылова.

Прафарыентацыйная сустрэча, праведзеная намеснікам дэкана па навуковай рабоце і міжнароднаму супрацоўніцтву Т. В. Мальцэвіч, была накіравана на прэзентацыю і папулярызацыю разнастайных напрамкаў дзейнасці факультэта, выхаванне цікавасці да прафесіі і матывацыю да даследчай дзейнасці.

Супрацоўніцтва з юнымі філолагамі Міншчыны прадоўжыцца ў рамках вясновых збораў па падрыхтоўцы да алімпіяды, конкурсу даследчых работ і навукова-практычных канферэнцый.

photo3.gif

photo2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.