19 лютага на філалагічным факультэце адбыўся круглы стол “Інфармацыйная бяспека. Праца з інфармацыйнымі патокамі ў СМІ, сацыяльных сетках» для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», арганізатарамі і мадэратарамі якога выступілі дацэнты кафедры англійскага мовазнаўства Куліева Вольга Мікалаеўна і Астапкіна Кацярына Сяргееўна.
Мэта мерапрыемства - азнаёміць студэнтаў з асноўнымі паняццямі і аспектамі палітыкі бяспекі, а таксама з сукупнасцю тэхнічных, праграмных і арганізацыйных мер, накіраваных на абарону інфармацыі. Сярод пытанняў былі мэты інфармацыйнай бяспекі, крыніцы і віды інфармацыйных пагроз, метады абароны інфармацыі і інш.
Студэнты прынялі актыўны ўдзел не толькі ў дыскусіі, але і ў падрыхтоўцы да круглага стала. Так, Дырман Ангеліна (8 група) прадставіла карысную інфармацыю па асноўных працэсуальных пытаннях інфармацыйнай бяспекі, Глушакова Аляксандра (8 група) падзялілася асаблівасцямі работы з інфармацыйнымі патокамі ў СМІ, Гладыш Юлія (8 група) расказала пра перавагі і небяспекі працы ў сацыяльных сетках. Усе выступленні суправаджаліся якасна аформленымі інфарматыўнымі мультымедыйнымі прэзентацыямі і выклікалі жывую дыскусію.
Студэнты праявілі непрыхаваную цікавасць да заяўленай тэмы і персанальную зацікаўленасць: актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні крыніц інфармацыйных пагроз і спецыфікі інфармацыйных войн; дзяліліся сваімі ўражаннямі і вопытам па пошуку дакладнай і бяспечнай інфармацыі ў Інтэрнеце; расказвалі пра метады абароны інфармацыі, якімі яны асабіста карыстаюцца. З мэтай праверкі засваення прадстаўленай інфармацыі і яе замацавання па выніках абмеркавання мадэратарамі круглага стала мадэратарамi была праведзена віктарына.
Круглы стол прайшоў у прыязнай, нязмушанай атмасферы, якая выклікае прыхільнасць да абмену меркаваннямі і прадуктыўнай дыскусіі.







BY

