Сэрвісы

Круглы стол “Інфармацыйная бяспека. Праца з інфармацыйнымі патокамі ў СМІ, сацыяльных сетках»

Круглы стол “Інфармацыйная бяспека. Праца з інфармацыйнымі патокамі ў СМІ, сацыяльных сетках»

19 лютага на філалагічным факультэце адбыўся круглы стол Інфармацыйная бяспека. Праца з інфармацыйнымі патокамі ў СМІ, сацыяльных сетках» для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», арганізатарамі і мадэратарамі якога выступілі дацэнты кафедры англійскага мовазнаўства Куліева Вольга Мікалаеўна і Астапкіна Кацярына Сяргееўна.

Мэта мерапрыемства - азнаёміць студэнтаў з асноўнымі паняццямі і аспектамі палітыкі бяспекі, а таксама з сукупнасцю тэхнічных, праграмных і арганізацыйных мер, накіраваных на абарону інфармацыі. Сярод пытанняў былі мэты інфармацыйнай бяспекі, крыніцы і віды інфармацыйных пагроз, метады абароны інфармацыі і інш.

Студэнты прынялі актыўны ўдзел не толькі ў дыскусіі, але і ў падрыхтоўцы да круглага стала. Так, Дырман Ангеліна (8 група) прадставіла карысную інфармацыю па асноўных працэсуальных пытаннях інфармацыйнай бяспекі, Глушакова Аляксандра (8 група) падзялілася асаблівасцямі работы з інфармацыйнымі патокамі ў СМІ, Гладыш Юлія (8 група) расказала пра перавагі і небяспекі працы ў сацыяльных сетках. Усе выступленні суправаджаліся якасна аформленымі інфарматыўнымі мультымедыйнымі прэзентацыямі і выклікалі жывую дыскусію.

Студэнты праявілі непрыхаваную цікавасць да заяўленай тэмы і персанальную зацікаўленасць: актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні крыніц інфармацыйных пагроз і спецыфікі інфармацыйных войн; дзяліліся сваімі ўражаннямі і вопытам па пошуку дакладнай і бяспечнай інфармацыі ў Інтэрнеце; расказвалі пра метады абароны інфармацыі, якімі яны асабіста карыстаюцца. З мэтай праверкі засваення прадстаўленай інфармацыі і яе замацавання па выніках абмеркавання мадэратарамі круглага стала мадэратарамi была праведзена віктарына.

Круглы стол прайшоў у прыязнай, нязмушанай атмасферы, якая выклікае прыхільнасць да абмену меркаваннямі і прадуктыўнай дыскусіі.

kul7.jpg

kul9.jpg

kul8.jpg

kul4.jpg

kul6.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.