Сэрвісы

Круглы стол "Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка"

Круглы стол "Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка"

28 лютага на філалагічным факультэце БДУ адбыўся круглы стол "Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка", арганізаваны кафедрай тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства сумесна з аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Мерапрыемства адкрыў вітальным словам загадчык кафедры, доктар філалагічных навук, дацэнт А.А. Барковіч. Праграма ўключала даклады студэнтаў спецыяльнасці "Славянская філалогія", выкладчыкаў кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ, супрацоўнікаў сектара этналінгвістыкі і фальклору, а таксама загадчыка аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Т.М. Аліферчык.

Правядзенне круглага стала накіравана на тое, каб, працягваючы добрыя традыцыі супрацоўніцтва кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і аддзела славістыкі і тэорыі мовы, падтрымаць і актывізаваць студэнцкую цікавасць да навуковых даследаванняў у вобласці славістыкі і этналінгвістыкі.

kr_stol2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.