Падведзены вынікі конкурсу на лепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай работы студэнтаў і аспірантаў БДУ за 2021-2023 гг.
Уладальнікам галоўнай прэміі "Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" аднагалосным рашэннем конкурснай камісіі прызнана Бутырчык Ганна Міхайлаўна на падставе існуючых істотных дасягненняў у большасці намінацый конкурсу.

Трэцяй прэміі ў намінацыі "Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі" ўдастоены прафесар Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч.

Трэцяй прэміі ў намінацыі "Арганізацыя і кіраўніцтва маладзёжным навуковым аб'яднаннем" удастоена дацэнт Лапунова Вольга Уладзіміраўна.

Паважаныя калегі! Віншуем Вас з высокімі вынікамі і жадаем новых навуковых адкрыццяў і дасягненняў!


BY

