15 сакавіка студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія" прынялі ўдзел у інфармацыйна-асветніцкім праекце "Адкрытае веданне", прысвечаным 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства прайшло ў ГЦ "Сталіца". Для ўдзельнікаў выступілі запрошаныя эксперты: старшыня Беларускай партыі "Белая Русь", дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Раманаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін, генеральны дырэктар Агенцтва "Мінск-Навіны", старшыня Праўлення Беларускага саюза журналістаў, дэпутат Мінгарсавета Андрэй Крывашэеў.
Студэнты філалагічнага факультэта адрасавалі спікерам цікавыя тэматычныя пытанні, а таксама паглядзелі творчыя нумары, падрыхтаваныя студэнцкімі калектывамі ВНУ Мінска.