Сэрвісы

Лінгвістычны конкурс “Алімпійская лесвіца” адбыўся на філалагічным факультэце

Лінгвістычны конкурс “Алімпійская лесвіца” адбыўся на філалагічным факультэце

13 сакавіка на філалагічным факультэце адбыўся лінгвістычны конкурс “Алімпійская лесвіца” для навучэнцаў 9–11 класаў – удзельнікаў вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”. У конкурсе, прысвечаным 85-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прынялі ўдзел 50 навучэнцаў з г. Мінска, Мінскай вобласці, Ліцэя БДУ і Гродзенскай вобласці (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Шчучына”). Арганізатарам лінгвістычнага спаборніцтва выступіла кафедра рускай мовы.

Мерапрыемства адкрыў дэкан філалагічнага факультэта дацэнт Сяргей Важнік. Дэкан прывітаў юных філолагаў, запрасіў іх стаць студэнтамі філалагічнага факультэта і правёў бліцвіктарыну, што прыкметна ажывіла аўдыторыю, якая, магчыма, хвалявалася ў чаканні заданняў. Загадчык кафедры рускай мовы прафесар Іван Роўда расказаў аб значнасці класічнай філалагічнай адукацыі сёння і шырокіх перспектывах працаўладкавання філолагаў – выпускнікоў БДУ. Дацэнт кафедры рускай мовы Вольга Зуева прадставіла прэзентацыю, у якой паказала гісторыю русістыкі ва ўніверсітэце і раскрыла ўклад працуючых на кафедры рускай мовы БДУ вучоных у сучасную філалагічную адукацыю, а таксама пералічыла сферы, у якіх працуюць выпускнікі філфака – спецыялісты ў галіне рускай мовы.

На працягу дзвюх з паловай гадзін удзельнікі конкурсу выконвалі пісьмовыя заданні аналітычнага характару. Паколькі конкурс прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта, усе заданні ў ім аказаліся звязанымі з вывучэннем філалогіі і, у прыватнасці, русістыкі. Заданні для конкурсу складаліся і рэдагаваліся калектывам аўтараў, які аб’яднаў выкладчыкаў і студэнтаў кафедры рускай мовы.

Праведзенае мерапрыемства накіравана на знаёмства патэнцыяльных абітурыентаў з філалагічным факультэтам; падтрыманне цікавасці таленавітых школьнікаў да вывучэння лінгвістыкі; трэніроўку вучняў у рамках падрыхтоўкі да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”; выхаванне ва ўдзельнікаў конкурсу патрыятызму праз фарміраванне ў іх каштоўнасных адносін да дасягненняў беларускай філалагічнай навукі.

ОЛ-6.jpg

ОЛ-2.jpg

ОЛ-4.jpg

ОЛ-5.jpg

ОЛ-3.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.