Сэрвісы

Вiншуем!

Вiншуем!

У сакавіку 2024 г. студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская (італьянская)" філалогія прынялі ўдзел у беларускай сесіі Міжнароднай студэнцкай Універсіяды па італьянскай мове.

Члены арганізацыйнага камітэта (Салеева Мар'яна Вячаславаўна, Бруцкая Надзея Іллінічна, Тупік Ганна Уладзіміраўна) прынялі ўдзел у працы арганізацыйнага вэбінара і азнаёміліся з правіламі правядзення мерапрыемства.

Ва Універсіядзе, якая прайшла на філалагічным факультэце ў перыяд з 12 па 16 лютага, прынялі ўдзел 70 студэнтаў 1-3 курсаў.

Па выніках усе студэнты атрымаюць сертыфікат удзельніка, а пераможцы       будуць адзначаны дыпломамі ад арганізатараў міжнароднай Універсіяды.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 курс: Бензік Алёна (узровень А2, 1 месца), Яраш Анастасія (узровень А2, за эрудыцыю);

2 курс (асноўная замежная мова):  Кульпановіч Мілана (узровень В1, 1 месца), Страхоўская Дар'я і Жмотава Валерыя (узровень В1, за творчы        падыход);

2 курс (другая замежная мова):  Жданаў Павел (узровень А1, 1 месца), Мірэр Карына (узровень А1, за эрудыцыю);

3 курс (асноўная замежная мова): Конюхова Кацярына (узровень В1, за эрудыцыю);

3 курс (другая замежная мова):  Семянцова Таццяна (узровень А2, 1 месца), Дзі Стэфана Дар'я (узровень С2, 1 месца);

магістратура: Быкава Кацярына (узровень С2, за навуковы падыход).

Студэнткі 4 курсу Лебедзева Кацярына і Пясенка Вольга, якія прынялі ўдзел у расійскай сесіі, атрымалі грамату Факультэта эканамічных і    сацыяльных навук Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай          службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, падзяліўшы 1 месца на  ўзровень С1.

Віншуем!

2.PNG

4.PNG

3.PNG

5.PNG

Image

Рэсурсы

Image
Image