У сакавіку 2024 г. студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская (італьянская)" філалогія прынялі ўдзел у беларускай сесіі Міжнароднай студэнцкай Універсіяды па італьянскай мове.
Члены арганізацыйнага камітэта (Салеева Мар'яна Вячаславаўна, Бруцкая Надзея Іллінічна, Тупік Ганна Уладзіміраўна) прынялі ўдзел у працы арганізацыйнага вэбінара і азнаёміліся з правіламі правядзення мерапрыемства.
Ва Універсіядзе, якая прайшла на філалагічным факультэце ў перыяд з 12 па 16 лютага, прынялі ўдзел 70 студэнтаў 1-3 курсаў.
Па выніках усе студэнты атрымаюць сертыфікат удзельніка, а пераможцы будуць адзначаны дыпломамі ад арганізатараў міжнароднай Універсіяды.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 курс: Бензік Алёна (узровень А2, 1 месца), Яраш Анастасія (узровень А2, за эрудыцыю);
2 курс (асноўная замежная мова): Кульпановіч Мілана (узровень В1, 1 месца), Страхоўская Дар'я і Жмотава Валерыя (узровень В1, за творчы падыход);
2 курс (другая замежная мова): Жданаў Павел (узровень А1, 1 месца), Мірэр Карына (узровень А1, за эрудыцыю);
3 курс (асноўная замежная мова): Конюхова Кацярына (узровень В1, за эрудыцыю);
3 курс (другая замежная мова): Семянцова Таццяна (узровень А2, 1 месца), Дзі Стэфана Дар'я (узровень С2, 1 месца);
магістратура: Быкава Кацярына (узровень С2, за навуковы падыход).
Студэнткі 4 курсу Лебедзева Кацярына і Пясенка Вольга, якія прынялі ўдзел у расійскай сесіі, атрымалі грамату Факультэта эканамічных і сацыяльных навук Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, падзяліўшы 1 месца на ўзровень С1.
Віншуем!