21 сакавіка кафедрай тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай было арганізавана і праведзена мерапрыемства “Сусветны дзень паэзіі. Матывы вясны”.
Да гэтай падзеі замежныя студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў рускай мовы развучылі любімыя вершы рускіх і беларускіх паэтаў-класікаў, падрыхтавалі яскравыя выступленні з прадстаўленнем паэзіі сваіх родных краін.
У студэнцкай аўдыторыі прагучалі вершы А. С. Пушкіна, А. Пляшчэева, А. Блока, С. Ясеніна, М. Багдановіча, М. Забалоцкага, Г. Ахматавай, В. Брусава і іншых паэтаў, лірычныя рамансы і песні пра вясну.
Партрэты А. С. Пушкіна, С. А. Ясеніна, напісаныя Газэль Мурадавай, сталі эмблемай мерапрыемства. Цікавыя прэзентацыі, створаныя студэнтамі, прадэманстравалі іх любоў да паэзіі і рускай мовы. Выдатнай ілюстрацыяй да чытання вершаў сталі фатаграфіі вясновых пейзажаў Беларусі, Расіі, Кітая, Туркменістана, Азербайджана.









BY

