Сэрвісы

28 сакавіка ў Інстытуце тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла адбыўся круглы стол «Тэалогія і літаратуразнаўства: кропкі ўзаемадзеяння»

28 сакавіка ў Інстытуце тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла адбыўся круглы стол «Тэалогія і літаратуразнаўства: кропкі ўзаемадзеяння»

28 сакавіка ў Інстытуце тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла адбыўся круглы стол «Тэалогія і літаратуразнаўства: кропкі ўзаемадзеяння». Удзельнікамі круглага стала сталі студэнты Інстытута тэалогіі і філалагічнага факультэта БДУ (у межах працы навуковага гуртка «Светлавякоўе і Уяўленне»). Елізавета Станкевіч (англійская філалогія) зрабіла даклад «Жыціе св. Кутберта Беды Вялебнага як узор жанру», якім выклікала  дыскусію на тэму адпаведнага выхавання і адрозненняў дзяцінства святога ад нашых традыцыйных уяўленняў пра дзяцінства. Фёдар Неўпакоеў (англійская філалогія) прадставіў паэталагічны аналіз «Матыву ззяння ў паэмах «Хрыстос» Кюневульфа і «Апошняя вандроўка Эарэндэля» Дж.Р. Р. Толкіна». Удзельнікі круглага стала прапанавалі свае інтэрпрэтацыі вобразу луны і луннага святла з пазіцый скандынаўскай міфалогіі, хрысціянскай дагматыкі і марыянскага культу.

Дар'я Нагіева (Інстытут тэалогіі) захапіла слухачоў дэтэктыўным жанрам і распавяла пра «Мірапогляд айца Браўна (на матэрыяле аповедаў Г. К. Чэстэртана)», што накіравала ўдзельнікаў размовы да разважанняў пра стэрэатыпы і іх пераадольванне праз  унутраныя рэсурсы і рэлігійныя перакананні. Дасіфей Страха (Інстытут тэалогіі) актуалізаваў «Рэлігійныя матывы рамана Ф. Герберта "Дзюна"». Дыскусія сфакусавалася на спробах размежаваць цесна сплеценыя рэлігійныя вучэнні на планеце Арракіс, кожнае з якіх характарызуецца пэўнай ступенню сінкрэтызму, а таксама на сувязі рэлігійных поглядаў з самавызначэннем народу і паспяховасці міжкультурнага ўзаемадзеяння.

Мадэратарамі круглага стала працавалі прарэктар па вучэбнай рабоце А. А. Гаранскі і дацэнт кафедры замежнай літаратуры Н. С. Зелязінская.

Акрамя вялікага навуковага, адукацыйнага і выхаваўчага патэнцыялу круглага стала студэнты адзначылі магчымасць пазнаёміцца са студэнтамі іншай спецыяльнасці і іх навуковымі інтарэсамі, а таксама атмасфернасць месца правядзення мерапрыемства.

светловековье_2.jpg

светловековье_3.jpg

светловековье_5.jpg

светловековье_6.jpg

светловековье_7.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.