Сэрвісы

Мерапрыемства «Дабрыня выратуе свет, або Справы неабыякавых»

Мерапрыемства «Дабрыня выратуе свет, або Справы неабыякавых»

4 красавіка дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства В.Ю. Касцючэнка правяла мерапрыемства "Дабрыня выратуе свет, або Справы неабыякавых" са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія". Мэта мерапрыемства – падкрэсліць каштоўнасць дабрыні і спачування ў сучасным свеце, натхніць студэнтаў на ўзаемадапамогу і правільнае стаўленне да ўразлівых груп грамадства, садзейнічаць збліжэнню ўдзельнікаў мерапрыемства і стварэнню пазітыўнай атмасферы зносін.

Асноўнымі спікерамі і натхніцелямі мерапрыемства выступілі студэнткі групы Ангеліна Дырман і Злата Грэк, якія займаюцца неверагодна добрай справай, а менавіта стварэннем тактыльных кніг для дзяцей з асаблівасцямі зроку (у рамках праекта "ЗаЧытанне"). Дзяўчынкі падрыхтавалі прэзентацыю, дзе падрабязна расказалі, як ствараюцца такія кнігі, для каго яны прызначаны, што трэба для таго, каб стаць валанцёрам. Таксама студэнты падкрэслілі, што такія кнігі могуць быць уключаны ў працэс інклюзіўнай адукацыі. Падчас мерапрыемства студэнты нагадалі аб неабходнасці клопату аб пажылых людзях і дзецях-сіротах. Прыйшлі да высновы, што лепшае, што мы можам зрабіць для дзяцей, якія засталіся без бацькоў, – уключыць іх у сваё кола зносін, інтарэсаў, тым самым даць ім вопыт узаемадзеяння з навакольным светам і людзьмі.

Студэнтка групы Далія Гай-Варонская распавяла і паказала прэзентацыю пра коннае ранча «Green Ranch», супрацоўнікі якога ратуюць узроставых коней, якія калісьці з поспехам удзельнічалі ў спаборніцтвах ці выступалі ў цырку, а цяпер сталі нікому не патрэбныя. Многія студэнты групы падзяліліся сваімі асабістымі прыкладамі выратавання бяздомных катоў і сабак, якія, на жаль, не рэдкасць на вуліцах нашага горада. Узгадалі і заарганізацыі г. Мінска і асобных валанцёраў Беларусі, якія бескарысліва дораць сябе чатырохногім сябрам, якія сталі ахвярамі чалавечай абыякавасці.

Упрыгожаннем мерапрыемства стала сумесна зробленае дрэва з добрых спраў, якія ўдзельнікі мерапрыемства здзейснілі або плануюць здзейсніць.

Такім чынам, студэнты сваім прыкладам паказалі, што, калі вы хочаце змяніць свет да лепшага, то пачынаць трэба з самога сябе, і тады кожны дзень будзе цудоўным, як у песні "It's a beautiful day" (Tim McMorris), якая стала выдатным завяршэннем мерапрыемства.

pjatn05041129_1.jpg

pjatn05041129_3_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.