Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць конкурс аратараў сярод студэнтаў «#Orator.Phil», прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта БДУ і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню кампетэнцый студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў галіне аратарскага майстэрства.
Удзельнікі конкурсу «#Orator.Phil» паказваюць сваё аратарскае майстэрства ў двух турах.
I тур – падрыхтаванае аратарскае выступленне (да 5 хвілін).
II тур – прамова-экспромт (да 90 секунд).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 25.04.2024 зарэгістравацца па спасылцы
Палажэнне аб правядзенні конкурсу аратараў «#Orator.Phil» даступнае па спасылцы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 (17) 249 13 65 (кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры).