Савет маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта БДУ аб’яўляе аб пачатку правядзення літаратурна-мастацкага конкурсу «Ліхтар».
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і заахвочвання літаратурна і мастацка адораных студэнтаў філалагічнага факультэта, падтрымкі творчай дзейнасці маладых аўтараў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты (калектывы студэнтаў) філалагічнага факультэта БДУ. Тэрмін правядзення: з 15 красавіка 2024 г. па 28 траўня 2024 г.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 мая 2024 г. падаць у аргкамітэт фатаграфію заяўкі, падпісанай ўдзельнікам, у фармаце JPEG і конкурсную работу ў фармаце DOC, даслаўшы іх на электронны адрас
З 15 да 26 мая 2024 г. журы вызначыць пераможцаў конкурсу ў васьмі намінацыях: «Кароткае апавяданне на рускай мове»; «Кароткае апавяданне на беларускай мове»; «Графічнае апавяданне на рускай мове»; «Графічнае апавяданне на беларускай мове»; «Верш на рускай мове»; «Верш на беларускай мове»; «Графічны верш на рускай мове»; «Графічны верш на беларускай мове».
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені ў кожнай намінацыі. Найлепшыя работы будуць апублікаваны ў зборніку зборніку твораў маладых аўтараў філалагічнага факультэта (па рашэнні журы).
Аб’ява аб выніках конкурсу і работы пераможцаў будуць размешчаны сайце філалагічнага факультэта БДУ https://philology.bsu.by. Уручэнне дыпломаў адбудзецца на афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.
Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб яго правядзенні і патрабаваннях да конкурсных работ можна тут.