Сэрвісы

Лекцыі вядомага прафесара з Масквы аб сучаснай рускай паэзіі

Лекцыі вядомага прафесара з Масквы аб сучаснай рускай паэзіі

10 і 11 красавіка на філалагічным факультэце БДУ ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" (на 2021-2025 гг.) прайшоў цыкл лекцый аб вершаскладанні найноўшай рускай паэзіі. Прачытаў лекцыі запрошаны прафесар Юрый Барысавіч Арліцкі, доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філалогіі і гісторыі ФДБАУ ВА "Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт" (г. Масква).

Тэматыка міні-курса па вершазнаўстве аказалася вельмі цікавай і насычанай. Былі разгледжаны разнастайныя аспекты рускага вершаскладання: ад гісторыі развіцця да асаблівасцяў метрыкі і рытмікі найноўшага верша, ад традыцыйных да самых экзатычных тыпаў верыфікацыі. Лекцыі суправаджаліся прэзентацыяй і дэкламацыяй вялікай колькасці вершаваных прыкладаў, інтэртэкстуальных дасылак, арыгінальных і глыбокіх каментароў лектара.

Навуковае мерапрыемства, арганізаванае кафедрай рускай літаратуры, стала сапраўднай падзеяй і сабрала студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў розных факультэтаў, якія цікавяцца сучаснай паэзіяй. Нярэдка лекцыі перарасталі ў дыялог з аўдыторыяй і нават навуковую дыскусію, а зацікаўленыя слухачы і пасля заняткаў падыходзілі да прафесара і нешта ўдакладнялі, пыталіся, канкрэтызавалі. Вядомы вершазнавец вучыў усіх прысутных правільна чытаць і разумець паэзію, чула і ўважліва ўглядацца ў твор, аналізаваць мастацкі тэкст, не падзяляючы яго форму і змест.

Але галоўнае, Юры Арліцкі зарадзіў аўдыторыю невычэрпнай энергіяй і любоўю да сваёй справы, паказваючы і даказваючы, што філалогія – гэта і навука, і мастацтва, і цэлае жыццё.

фото_4_Орлицкий.jpg

фото_2_Орлицкий.jpg

фото_3_Орлицкий.jpg

фото_5_Орлицкий.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.