Сэрвісы

81-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ

81-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ

24 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце адбудуцца пасяджэнні секцый 81-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ.

Праграма канферэнцыі даступна па спасылцы.

У рамках канферэнцыі будзе прадстаўлена 453 навуковыя даклады ў 43 секцыях. Найлепшыя работы студэнтаў і аспірантаў будуць рэкамендаваны да публікацыі ў навуковых зборніках, а таксама да ўдзелу ў конкурсах навуковых работ.

Прывітальнае слова дэкана факультэта ўдзельнікам канферэнцыі:

Дарагія сябры!

Віншую Вас з Днём факультэцкай навукі – з адкрыццём 81-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта БДУ!

Для некаторых з Вас гэта будзе першы крок у навуцы… Хай ён будзе для Вас не апошні! Толькі таму з Вас, хто спазнае шчасце свайго першага навуковага адкрыцця, захочацца і надалей тварыць і ствараць!

Для большасці з Вас гэта чарговая навуковая канферэнцыя, у якой Вы прымаеце ўдзел. Рабіце свае маленькія адкрыцці. З цягам часу яны стануць вялікімі: вырастаеце Вы як навукоўцы – вырастаюць і Вашыя адкрыцці!

Не забываймася пры гэтым на слаўныя навуковыя традыцыі філалагічнага факультэта – пра навуковы даробак нашых Настаўнікаў! Працягвайце ідэі і думкі нашых легендарных выкладчыкаў – С. Х. Александровіча, Д. Я. Бугаёва, Л. І. Бурака, М. А. Жыдовіч, У. А. Карпава, В. П. Краснея, Ф. І. Куляшова, М. Р. Ларчанкі, А. Я. Міхневіча, А. А. Лойкі, Ц. П. Ломцева, С. А. Лысенка, А. Ф. Манаенкавай, Л. А. Мурынай, Б. А. Плотнікава, С. М. Прохаравай, П. І. Ткачова, Л. І. Фіглоўскай, Л. М. Чумак, А. Я. Супруна, П. П. Шубы, І. В. Шаблоўскай і іншых.

Жадаю ўсім плённай працы і добрага настрою!

Дэкан філалагічнага факультэта

Сяргей Аляксандравіч Важнік

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.