24 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце адбыліся пасяджэнні секцый 81-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ.
Фатаграфіі з пасяджэнняў секцый даступны па спасылцы.
У рамках канферэнцыі было прадстаўлена 453 навуковыя даклады ў 43 секцыях. Лепшыя работы студэнтаў і аспірантаў былі рэкамендаваны да публікацыі ў навуковых зборніках, а таксама да ўдзелу ў конкурсах навуковых работ, лепшым дакладчыкам будуць назначаны надбаўкі да стыпендыі, а пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені.


BY

