Сэрвісы

Лінгвістычны рынг

Лінгвістычны рынг

26 красавіка 2024 года кафедра рускай мовы правяла неаўдыторнае мерапрыемства для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” “Лінгвістычны рынг”. Гэта традыцыйная віктарына па ўсіх галінах мовазнаўства, якая праходзіць з 2008 года. У гэты раз у гульні прынялі ўдзел студэнты 5 і 6 груп Ляцко Ганна, Манкевіч Артур, Астроўскі Антон, Каспяровіч Аліна, Агіевіч Таццяна, Рыцько Анастасія, Сокава Наталля і Хінко Паліна. Студэнты прайшлі тры цяжкіх туры. У першым конкурсе яны адказалі на 15 пытанняў па рускай дыялекталогіі, у другім – дэманстравалі не толькі веды, але і ўменне хутка зарыентавацца і адказаць на пытанне, у трэцім туры “ўспаміналі” гістарычную граматыку рускай мовы, перакладалі міжмоўныя амонімы, шукалі лінгвістычную логіку ў прапанавых заданнях. У выніку напружанай барацьбы перамог Артур Манкевіч.

Гасцямі мерапрыемства былі вучні 11 класа ДУА  “Сярэдняя школа № 1 в. Копішча” і іх настаўнік рускай мовы і літаратуры Святлана Аляксандраўна Міцюшына – выпускніца нашага факультэта 1994 года. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, выігралі прызы ў гульні з гледачамі, а напрыканцы “Рынга” ўручылі прыз глядацкіх сімпатый Антону Астроўскаму.
Студэнты – удзельнікі “Лінгвістычнага рынга” традыцыйна атрымалі прызы ад выкладчыкаў і загадчыка кафедры.

 

dffyh755_1.jpg

dffyh755_3.jpg

dffyh755_4.jpg

dffyh755_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.