01.04–05.05.2024 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Этот День победы...”, прымеркаваны да 79-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі конкурсу выступілі першасная арганізацыя “Белая Русь” БДУ і кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Мэта правядзення конкурсу – захаванне ў студэнцкай моладзі гістарычнай памяці аб каштоўнасцях Вялікай Перамогі, фарміраванне пачуцця дачынення да падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вядучых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расіі, Вялікабрытаніі, Туркменістана і Кітая.
Ацэнка работ праводзілася па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць зместу тэматыцы конкурсу;
- інфарматыўнасць, лагічнасць і карэктнасць выкарыстання моўных сродкаў;
- эстэтычнасць працы (наяўнасць гукавога суправаджэння, відэаэфекты, спалучэнне музычнага афармлення са зместам відэароліка);
- агульнае эмацыйнае ўспрыманне;
- крэатыўнасць і арыгінальнасць.
5 мая 2024 года журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
- “Лепшы паэтычны відэапраект” – Спічакова Дар’я Уладзіміраўна, Паталахава Святлана Дзмітрыеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Уральскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт, Інстытут права і прадпрымальніцтва: Аркадзь Куляшоў “На Минском шоссе”.
- “Самае крэатыўнае відэа” – Лебедзева Вікторыя Ігараўна, Дзяржаўны гуманітарна-тэхналагічны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт (Расія): праект «Праз гады памятайце!».
- “Лепшы драматургічны відэапраект” – Асадчая Анастасія Генадзеўна, Будзько Віялета Аляксандраўна, Гарачых Станіслава Аляксееўна, Захаранка Аліна Сяргееўна, Ільіна Вікторыя Аляксандраўна, Кухарава Валерыя Аляксандраўна, Малахоўская Валерыя Аляксандраўна, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Р. Раждзественскі “Баллада о красках”;
- “Самае эмацыйнае відэа” – Захарэвіч Цімафей Андрэевіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт: “Памяць пра Вірловічы”.
- “Лепшае гістарычнае даследаванне” – Гаа Цзэ, Ху Цяньфань, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт, выпускнік магістратуры: праект “The Kursk Battle”.
- “Самы патрыятычны відэапраект” – Савянок Ганна Сяргееўна, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”, філіял “Мінскі радыётэхнічны каледж”: “Жураўлі”.
- “Лепшы музычны відэапраект” – Дораш Яўгенія Аляксееўна, Паўднёвы федэральны ўніверсітэт, Інстытут філалогіі, журналістыкі і міжкультурнай камунікацыі, магістр: “Письмо в конце войны”.
- “Лепшы інтэрнацыянальны відэапраект” – Гу Шуньцзэ, Лі Сяоюй, Шы Сіньюй, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Лонданскі ўніверсітэт, Голдсмітс, Шанхайскі педагагічны ўніверсітэт: “Непераможны Т-28”.
Пераможцаў ў намінацыях конкурсу ўзнагародзілі памятнымі дыпломамі.
Азнаёміцца з вынікамі конкурсу і працамі пераможцаў можна на афіцыйным сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day .
Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усяго сэрца віншуюць пераможцаў.


BY

