Сэрвісы

Аб менеджменце ў сферы бесперапыннай адукацыі педагогаў з першых вуснаў

Аб менеджменце ў сферы бесперапыннай адукацыі педагогаў з першых вуснаў

10 мая замежныя магістранты філалагічнага факультэта спецыяльнасцей «Філалагічная адукацыя» і «Літаратуразнаўства» з дацэнтам кафедры рускай літаратуры Л.В. Камлюк-Ярашэнка наведалі Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Гэты візіт быў прысвечаны вывучэнню тэмы «Аналіз структуры, стану і перспектыў павышэння кваліфікацыі педагогаў у Рэспубліцы Беларусь» у рамках навучальнага працэсу па дысцыпліне «Менеджмент у сферы адукацыі».

Да ўспрымання навучальнага матэрыялу іх падрыхтавала Л.В.Камлюк-Ярашэнка, прадставіўшы прэзентацыю аб місіі інстытута развіцця адукацыі і напрамках метадычнай работы з кадрамі адукацыі.

Супрацоўнікі інстытута А. Р. Конаш і А. С. Маркевіч, якія вывучаюць кітайскую мову па адукацыйнай праграме перападрыхтоўкі ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя, правялі экскурсію па інстытуце на кітайскай мове і круглы стол аб беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

Потым магістранты знаёміліся з сістэмай павышэння кваліфікацыі педагогаў ў сучасных сацыякультурных умовах на занятку Т.А. Казловай, метадыста МАІРА, магістранта кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ.

Навучальны дзень у інстытуце развіцця адукацыі быў насычаным, прадуктыўным і ўзаемна цікавым для абодвух бакоў. Спадзяемся на далейшае эфектыўнае супрацоўніцтва.

photo_2024-05-11_12-07-47.jpg

photo_2024-05-11_12-08-13.jpg

photo_2024-05-11_12-08-19.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.