15 мая 2024 года ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» прэзентавалі свае водгукі на кінафільм Э. Клімава «Ідзі і глядзі». У творчых работах студэнтаў падкрэслівалася, што фільм Элема Клімава – гэта не проста гісторыя пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Гэта глыбокая драма пра разбураную вайной чалавечую душу, пра генацыд беларускага народа. Гэта напамін, што перамога каштуе вялікіх ахвяр. Гэта наказ нашчадкам: перамога значыць толькі «ніколі зноў».
Сярод найлепшых адзначаны водгукі Настассі Маліноўскай, Марыі Парошынай, Настассі Новікавай, Ірыны Гурыновіч, Настассі Сташкевіч, Аляксея Цагельніка.






BY

