Сэрвісы

Сістэмны прафарыентацыйны курс "Through Language and Culture to Future Job" з Ліцэем БДУ, 2023-2024 гг.

Сістэмны прафарыентацыйны курс "Through Language and Culture to Future Job" з Ліцэем БДУ, 2023-2024 гг.

З кастрычніка 2023 г. па май 2024 г. у рамках сістэмнай прафарыетацыйнай работы з навучэнцамі Ліцэя БДУ з профілем «Філолаг» праходзіла актыўнае ўзаемадзеянне кафедры англійскага мовазнаўства з ліцэістамі 10 класа. На працягу ўсяго перыяду з мэтай рэалізацыі курса “Through Language and Culture to Future Job” старшы выкладчык кафедры, Бобрыкава Я.П., праводзіла сумесныя заняткі з 10 ліцэістамі 10 класа, дзе англійская мова вывучаецца на паглыбленым узроўні. Заняткі праводзіліся двойчы ў месяц па два ўрокі. Усяго было праведзена 30 заняткаў, на якіх, у рамках рэалізацыі курса, абмяркоўваліся не толькі лексіка-граматычныя асаблівасці англійскай мовы, але, галоўным чынам, перспектывы вышэйшай адукацыі на базе філалагічнага факультэта БДУ, магчымасці асобаснага росту і паспяховага працаўладкавання ў сучасных рэаліях, цікавыя дэталі працы лінгвіста і перакладчыка, запатрабаванасць спецыяліста з веданнем замежных моў і дыпломам БДУ на рынку працы.

Асаблівасцю курса з'яўляецца аўтэнтычнасць матэрыялу, адаптаванага для абмеркавання, які ўключаў у сябе не толькі сучасны кантэнт і распрацаваны комплекс лексіка-граматычных практыкаванняў, але таксама патрыятычна-выхаваўчы кантэкст. Так, былі выкарыстаны артыкулы з афіцыйнага сайта БелТА, цытаты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прома-ролікі аб універсітэце і філалагічным факультэце.

Навучэнцы 10 класа Ліцэя БДУ з вялікім захапленнем абмяркоўвалі прапанаваныя тэмы, актыўна ўключалiся ў розныя віды дзейнасці на занятку, чаму садзейнічала прыязная і даверлівая атмасфера на ўроках. З непадробным энтузіязмам хлопцы і дзяўчаты абмяркоўвалі знакамітых людзей Рэспублікі Беларусь, дзяліліся сямейнымі традыцыямі, звязанымі з 23 Лютага.

dsgvsasebrv1_2.jpg

dsgvsasebrv1_3.jpg

 

Напярэдадні Дня Перамогі рабяты з усёй адказнасцю паставіліся да абмеркавання артыкула з сайта БелТА.

dsgvsasebrv1_4.jpg

 

На заключнай сустрэчы чацвёра ліцэістаў выказалі жаданне паступіць у БДУ ў будучыні, а таксама гатоўнасць працягваць сумесную працу ў наступным навучальным годзе.

dsgvsasebrv1_5.jpg

Асабліва прыемна было прымаць добрыя пажаданні і словы падзякі на адрас кафедры і факультэта.

Мы шчыра жадаем поспехаў нашым ліцэістам і чакаем іх у якасці студэнтаў філалагічнага факультэта!

dsVesBavr.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.