На філалагічным факультэце 29 мая 2024 г. адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Літкрэатыў”. Ацэньвалася мастацкая творчасць юных талентаў, якія спалучылі сваё натхненне з лічбавым кампанентам: даслалі на адрас універсітэцкага журы тэксты ў відэафарматах, з адмысловым графічным і малюнкавым афармленнем, у выглядзе рэкламнага пазіцыянавання або з элементамі інтэлектуальнай гульні. Шчырае мастацкае выказванне заўсёды ідзе ад сэрца да сэрца і па-новаму адкрывае акаляючы свет.
Лаурэатамі конкурсу “Літкрэатыў” сталі: Варвара Васюковіч (гімназія № 1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня), Данііл Андрусевіч (Астрашыцка-Гарадокская СШ), Маргарыта Мардвінава (Цімкавіцкая СШ імя К. Чорнага Капыльскага раёна), Аліна Лушчык (Маладзечанская СШ-інтэрнат), Вольга Калкацін (Чурылавіцкая СШ), Эльвіра Бушыла (Старобінская СШ Салігорскага раёна), Станіслава Пашкевіч (Сеніцкая СШ імя Янкі Купалы), Ксенія Гаро (СШ № 24 г. Барысава), Уладзіслаў Якавін (гімназія № 1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня), Любоў Корнева (беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава). Мастацкія творы гэтых юнакоў і дзяўчат набралі ад 49 да 36 балаў па крытэрыях конкурсу.
Таксама адпавядалі патрабаванням арыгінальнасці і параметрам конкурсу літаратуры ў сеціве працы фіналістаў, ацэненыя ў дыяпазоне ад 35 да 26 балаў. Фіналістамі зрабіліся: Арсеній Корань (Бараўлянская СШ № 3), Ксенія Шакавец (Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна), Віялета Івашкова ( СШ № 4 г. Жодзіна), Паліна Нікіфаровіч (Барысаўскі дзяржаўны каледж), Вікторыя Ярмалінская (Вялічкаўская СШ Салігорскага раёна), Ягор Дабранскі (Радашковіцкая СШ № 2 Маладзечанскага раёна), Віялета Пятушкова (Крупіцкая СШ), Міла Карповіч (Краснаслабодская СШ Салігорскага раёна), Аляксандра Пацай (Урэчская СШ № 2 Любанскага раёна), Максім Новік (Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат), Ганна Казакевіч (Бараўлянская СШ), Маргарыта Шпак (СШ № 4 г. Чэрвеня), Анастасія Дашук (Смалявіцкая раённая гімназія), Кацярына Макарэвіч (гімназія № 3 г. Барысава), Анастасія Каліноўская (СШ № 145 г. Мінска), Ульяна Арцёменка (СШ № 3 г. Старыя Дарогі), Іван Зяневіч (Маякская СШ).
Парадавалі сваімі творамі таксама тыя вучні, якія атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу філалагічнага факультэта БДУ і кафедры гісторыі беларускай літаратуры: Карына Сафронава (СШ № 8 г. Жодзіна), Арсеній Усаў (гімназія № 1 г. Барысава), Анастасія Шушкевіч (Маякская СШ), Станіслава Краўчанка (СШ № 24 г. Барысава), Ксенія Мытнік (беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава), Віялета Герасіменка (Шаршунская СШ), Маргарыта Місюль (СШ № 3 г. Вілейкі імя В. Л. Сасонкі), Марыя Розум (СШ № 1 г.п. Смілавічы), Кацярына Злобіна (Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат), Дзмітрый Канановіч (Азярцоўская СШ). Астатнія ўдзельнікі конкурсу, хоць і набралі колькасць балаў, меншую за 19, але таксама заявілі пра свой выразны крэатыўны патэнцыял.
Дацэнт Лада Алейнік запрасіла моладзь у Школу юнага пісьменніка: восенню распачнеца новы сезон яе працы на факультэце; і прадставіла лідара гэтай школы – Паліну Дваранскую, якая вядзе творчыя праекты па месцы сваёй вучобы, у ліцэі БДУ.
Загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесар Людміла Сінькова і аспірант кафедры Кацярына Крыцук-Тарасава падзяліліся ўражаннямі ад конкурсных работ.
Маладыя таленты, якія завіталі на вуліцу К. Маркса, 31 у Мінску самастойна або разам з педагогамі і бацькамі, упрыгожылі сваёй прысутнасцю вясновы дзень на філалагічным факультэце, дзверы якога заўсёды адчыненыя для школьнікаў.






BY

