Сэрвісы

ТАЛЕНАВІТЫЯ ВУЧНІ АТРЫМАЛІ ЎЗНАГАРОДЫ

ТАЛЕНАВІТЫЯ ВУЧНІ АТРЫМАЛІ ЎЗНАГАРОДЫ

На філалагічным факультэце 29 мая 2024 г. адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу “Літкрэатыў”. Ацэньвалася мастацкая творчасць юных талентаў, якія спалучылі сваё натхненне з лічбавым кампанентам: даслалі на адрас універсітэцкага журы тэксты ў відэафарматах, з адмысловым графічным і малюнкавым афармленнем, у выглядзе рэкламнага пазіцыянавання або з элементамі інтэлектуальнай гульні. Шчырае мастацкае выказванне заўсёды ідзе ад сэрца да сэрца і па-новаму адкрывае акаляючы свет.

Лаурэатамі конкурсу “Літкрэатыў” сталі:  Варвара Васюковіч (гімназія № 1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня), Данііл Андрусевіч (Астрашыцка-Гарадокская СШ), Маргарыта Мардвінава (Цімкавіцкая СШ імя К. Чорнага Капыльскага раёна), Аліна Лушчык (Маладзечанская СШ-інтэрнат), Вольга Калкацін (Чурылавіцкая СШ), Эльвіра Бушыла (Старобінская СШ Салігорскага раёна), Станіслава Пашкевіч (Сеніцкая СШ імя Янкі Купалы), Ксенія Гаро (СШ № 24 г. Барысава), Уладзіслаў Якавін (гімназія № 1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня), Любоў Корнева (беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава). Мастацкія творы гэтых юнакоў і дзяўчат набралі ад 49 да 36 балаў па крытэрыях конкурсу.

Таксама адпавядалі патрабаванням арыгінальнасці і параметрам конкурсу літаратуры ў сеціве працы фіналістаў, ацэненыя ў дыяпазоне ад 35 да 26 балаў. Фіналістамі зрабіліся: Арсеній Корань (Бараўлянская СШ № 3), Ксенія Шакавец (Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна), Віялета Івашкова ( СШ № 4 г. Жодзіна), Паліна Нікіфаровіч (Барысаўскі дзяржаўны каледж), Вікторыя Ярмалінская (Вялічкаўская СШ Салігорскага раёна), Ягор Дабранскі (Радашковіцкая СШ № 2 Маладзечанскага раёна), Віялета Пятушкова (Крупіцкая СШ), Міла Карповіч (Краснаслабодская СШ Салігорскага раёна), Аляксандра Пацай (Урэчская СШ № 2 Любанскага раёна), Максім Новік (Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат), Ганна Казакевіч (Бараўлянская СШ), Маргарыта Шпак (СШ № 4 г. Чэрвеня), Анастасія Дашук (Смалявіцкая раённая гімназія), Кацярына Макарэвіч (гімназія № 3 г. Барысава), Анастасія Каліноўская (СШ № 145 г. Мінска), Ульяна Арцёменка (СШ № 3 г. Старыя Дарогі), Іван Зяневіч (Маякская СШ).

Парадавалі сваімі творамі таксама тыя вучні, якія атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу філалагічнага факультэта БДУ і кафедры гісторыі беларускай літаратуры: Карына Сафронава (СШ № 8 г. Жодзіна), Арсеній Усаў (гімназія № 1 г. Барысава), Анастасія Шушкевіч (Маякская СШ), Станіслава Краўчанка (СШ № 24 г. Барысава), Ксенія Мытнік (беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава), Віялета Герасіменка (Шаршунская СШ), Маргарыта Місюль (СШ № 3 г. Вілейкі імя В. Л. Сасонкі), Марыя Розум (СШ № 1 г.п. Смілавічы), Кацярына Злобіна (Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат), Дзмітрый Канановіч (Азярцоўская СШ). Астатнія ўдзельнікі конкурсу, хоць і набралі колькасць балаў, меншую за 19, але таксама заявілі пра свой выразны крэатыўны патэнцыял.

Дацэнт Лада Алейнік запрасіла моладзь у Школу юнага пісьменніка: восенню распачнеца новы сезон яе працы на факультэце; і прадставіла лідара гэтай школы – Паліну Дваранскую, якая вядзе творчыя праекты па месцы сваёй вучобы, у ліцэі БДУ.

Загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесар Людміла Сінькова і аспірант кафедры Кацярына Крыцук-Тарасава падзяліліся ўражаннямі ад конкурсных работ.

Маладыя таленты, якія завіталі на вуліцу К. Маркса, 31 у Мінску самастойна або разам з педагогамі і бацькамі, упрыгожылі сваёй прысутнасцю вясновы дзень на філалагічным факультэце, дзверы якога заўсёды адчыненыя для школьнікаў.

dtjhr6tmf76tf.jpg

eszg5drjr75t.jpg

u9kkou8.jpg

dfybdnu7fm.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.