Студэнты-сербісты 2 курса філалагічнага факультэта і дацэнты кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Навумава Г.У. і Снігір Н. А. 9 чэрвеня 2024 года наведалі горад Барысаў!
Іерэй Вадзім (Свірыдзенка) і іерэй Дзмітрый (Качаноўскі) ветліва сустрэлі гасцей, правялі экскурсію па Кафедральным Саборы Уваскрэсення Хрыстова і храме свяціцеля Савы Сербскага пры Епархіяльным упраўленні – першым храме ў Беларусі, прысвечаным сербскаму святому. Праектам роспісу храма выкарыстаны структурна-кампазіцыйныя асаблівасці фрэсак Сербіі XIII-XIV стагоддзяў, якія ўяўляюць сабой выдатны помнік хрысціянскага мастацтва, вядомы ва ўсім свеце.
Размова працягнулася за чаяваннем. Айцец Вадзім (Свірыдзенка) самастойна вывучаў сербскую мову і падзяліўся са студэнтамі сваім досведам. Адбыўся жывы дыялог пра Сербію, яе святыні, культуру, беларуска-сербскія духоўныя і культурныя сувязі.


BY

