26 чэрвеня 2024 г. былі падведзены вынікі Другога літаратурна-мастацкага конкурсу “Ліхтар” сярод студэнтаў філалагічнага факультэта. Конкурс арганізаваны і праведзены Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ.
Удзельнікі конкурсу прадставілі больш за 30 твораў розных жанраў у наступных намінацыях: «Кароткае апавяданне на рускай мове»; «Верш на рускай мове»; «Верш на беларускай мове».
Па выніках разгляду работ журы вызначыла пераможцаў конкурсу. У намінацыі «Кароткае апавяданне на рускай мове» Дыпломам І ступені была ўзнагароджана студэнтка 3 курса Ашарчук Анастасія Уладзіміраўна. Дыплом II ступені атрымалі студэнтка 2 курса Кузьмянок Паліна Сяргееўна і студэнтка 1 курса Сураўёва Ксенія Леанідаўна. Дыпломам III ступені была заахвочана студэнтка 2 курса Мірэр Карына Феліксаўна.
У намінацыі «Верш на рускай мове» Дыпломам І ступені былі ўзнагароджаны студэнтка 2 курса Чэб Варвара Віктараўна і студэнтка 2 курса Сухамліна Анастасія Юр'еўна. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 2 курса Садовіна Кацярына Уладзіміраўна. Дыплом ІІІ ступені атрымалі студэнтка 3 курса Жураўлёва Карына Іванаўна і студэнтка 4 курса Гасанава Каміла Надзіраўна.
У намінацыі «Верш на беларускай мове» Дыпломам І ступені была узнагароджана студэнтка 1 курса Аніперава Марыя Віктараўна. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 1 курса Акуневіч Сафія Дзьмітрыеўна.
Дэканат, члены журы і Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ віншуюць пераможцаў і ўдзельнікаў Другога літаратурна-мастацкага конкурсу «Ліхтар» і жадаюць ім поспехаў у далейшым развіцці свайго творчага патэнцыялу!


BY

