Сэрвісы

ВЫНІКІ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАГА КОНКУРСУ «ЛІХТАР»

ВЫНІКІ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАГА КОНКУРСУ «ЛІХТАР»

26 чэрвеня 2024 г. былі падведзены вынікі Другога літаратурна-мастацкага конкурсу “Ліхтар” сярод студэнтаў філалагічнага факультэта. Конкурс арганізаваны і праведзены Саветам маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ.

Удзельнікі конкурсу прадставілі больш за 30 твораў розных жанраў у  наступных намінацыях: «Кароткае апавяданне на рускай мове»; «Верш на рускай мове»; «Верш на беларускай мове».  

Па выніках разгляду работ журы вызначыла пераможцаў конкурсу. У намінацыі «Кароткае апавяданне на рускай мове» Дыпломам І ступені была ўзнагароджана студэнтка 3 курса Ашарчук Анастасія Уладзіміраўна. Дыплом II ступені атрымалі студэнтка 2 курса Кузьмянок Паліна Сяргееўна і студэнтка 1 курса Сураўёва Ксенія Леанідаўна. Дыпломам III ступені была заахвочана студэнтка 2 курса Мірэр Карына Феліксаўна.

У намінацыі «Верш на рускай мове» Дыпломам І ступені былі ўзнагароджаны студэнтка 2 курса Чэб Варвара Віктараўна і студэнтка 2 курса Сухамліна Анастасія Юр'еўна. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 2 курса Садовіна Кацярына Уладзіміраўна. Дыплом ІІІ ступені атрымалі студэнтка 3 курса Жураўлёва Карына Іванаўна і студэнтка 4 курса Гасанава Каміла Надзіраўна.

У намінацыі «Верш на беларускай мове» Дыпломам І ступені была узнагароджана студэнтка 1 курса Аніперава Марыя Віктараўна. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 1 курса Акуневіч Сафія Дзьмітрыеўна.

Дэканат, члены журы і Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ віншуюць пераможцаў і ўдзельнікаў Другога літаратурна-мастацкага конкурсу «Ліхтар» і жадаюць ім поспехаў у далейшым развіцці свайго творчага патэнцыялу!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.