17.09.2024 у рамках ідэалагічнай работы выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і В.У. Пятрашка правялі круглы стол на тэму «У адзінстве і незалежнасці сіла маёй краіны» са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія». Мерапрыемства прымеркавана да дзяржаўнага свята «Дню народнага адзінства» і накіравана на выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскай самасвядомасці навучэнцаў, на развіццё светапоглядных перакананняў на аснове асэнсавання студэнтамi гістарычных падзей.
Асноўная задача мерапрыемства ‒ раскрыць значэнне свята як сімвала адзінства народа Беларусі. У ходзе гутаркі студэнты выказалі ўпэўненасць у тым, што важна ведаць і памятаць гісторыю сваёй краіны.
«Толькі той народ, які памятае і шануе сваю гісторыю, мае будучыню», - адзначыла трэцякурсніца Магнiчэнка Алеся.





BY

