Сэрвісы

Сустрэча з беларускімі палітолагамі ў Выдавецкім доме «Беларусь сёння» (01.10)

Сустрэча з беларускімі палітолагамі ў Выдавецкім доме «Беларусь сёння» (01.10)

01.10.2024 у Выдавецкім доме «Беларусь сёння» адбылася сустрэча актыву «Белай Русі» з вядучымі беларускімі палітолагамі ‒ кіраўніком Выдавецкага дома Дзмітрыем Жуком, а таксама вядомымі журналістамі і экспертамі Аляксандрам Мукавозчыкам, Любоўю Гладкай і Вадзімам Шэпетам. У адкрытым дыялогу прыняла ўдзел выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Д.В.Шайбакова.

Фармат сустрэчы спрыяў прадуктыўнаму абмеркаванню актуальных тэм грамадска-палітычнага жыцця краіны. Важнай часткай дыскусіі сталі пытанні забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, фарміравання ідэалогіі і нацыянальнай ідэі. Эксперты падкрэслілі, што для ўмацавання грамадства неабходна глыбокае разуменне тых каштоўнасцяў, якія фарміруюць беларускую ідэнтычнасць. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме патрыятызму: гаварылі пра важнасць гісторыі і культуры ў выхаванні грамадзянскасці і любові да Радзімы, пра тое, як гэтыя элементы закладваюць аснову для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

Мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам абмяняцца думкамі па ключавых пытаннях, якія закранаюць будучыню краіны.

jhkihlvlgvnymn.jpg

gcnhcmuhgjm.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image