Сэрвісы

Удзел Савета маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта ў інфармацыйна-адукацыйным праекце «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ).

Удзел Савета маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта ў інфармацыйна-адукацыйным праекце «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ).

26 верасня 2024 года прадстаўнікі Савета маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта –  выкладчык кафедры замежнай літаратуры Карпіевіч Антон Анатольевіч і дацэнт кафедры кітайскай філалогіі Жукавец Вераніка Вячаславаўна –  наведалі «Сярэднюю школу № 197 г. Мінска імя Герояў 120-й дывізіі» ў рамках рэалізацыі  інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ).

Прадстаўнікі СМН выступілі перад навучэнцамі 8-11 класаў у рамках тэмы «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер», распавялі пра перспектывы навучання на філалагічным факультэце, а таксама пра гісторыю развіцця мовазнаўства і літаратуразнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Школьнікі прымалі актыўны ўдзел у размове з прадстаўнікамі філалагічнага факультэта, праявілі зацікаўленасць да работы Савета маладых навукоўцаў, а таксама задавалі пытанні аб розных літаратурных творах.

.ШАГ3.jpg

Шаг_2.jpg

Шаг_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.