Сэрвісы

Конкурс творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць», прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта БДУ

Конкурс творчых работ  «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»,  прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта БДУ

Кафедра класічнай філалогіі запрашае ўсіх зацікаўленых антычнай гісторыяй і культурай прыняць удзел у нашым традыцыйным конкурсе творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

Канкурсантам прапануюцца наступныя намінацыі: «Паэзія и пераклад», «Празаічны тэкст», «Эсэ», «Малюнак», «3D-малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.

Творчыя работы прымаюцца да 30 лістапада 2024 г. на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту  Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі» 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.