Сэрвісы

Экскурсія ў Музеі беларускай маляванкі (05.10.2024)

Экскурсія ў Музеі беларускай маляванкі (05.10.2024)

5 кастрычніка 2024 старшыя выкладчыкі Дрозд Л.М., Лаўрэнцьеў С.Г і дацэнт Талставухава В.Ф. кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта арганізавалі экскурсію ў горад Заслаўе для замежных студэнтаў 2 курса (25 і 26 групы) рамана-германскага аддзялення. Студэнты наведалі Музей беларускай маляванкі, першы і адзіны музей у Беларусі, прысвечаны роспісу "маляваных дываноў", фестываль "Музейны фэст саламяны сонцакруг". Мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне цікавасці да гісторыі Беларусі, далучэнне замежных студэнтаў да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, садзейнічанне адаптацыі да розных каштоўнасцей у сітуацыі існавання мноства разнастайных культур, садзейнічанне матывацыі студэнтаў да асобаснага росту і маральна-эстэтычнага самаразвіцця. Пасля правядзення экскурсіі студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Тумар Халмухамедава: У мяне засталіся вельмі станоўчыя ўражанні. Экспазіцыя музея цікавая і змястоўная, атмасфера музея ўтульная і натхняльная. Персанал вельмі прыязны і гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я з задавальненнем вярнуся зноў.

Каратаева Амангул: Я вельмі была рада такому маленькаму падарожжу, было вельмі цікава, і ўсё вельмі прыгожа. У Музеі беларускай маляванкі мы ўбачылі шмат маляўнічых экспанатаў, атмасфера была ўтульная і натхняльная. Экскурсавод расказвала шмат карыснага і пазнавальнага пра гісторыю беларускай маляванкі, мінулае беларускага народа і яго побыце. У цэлым у мяне засталіся вельмі станоўчыя эмоцыі. Усё вельмі спадабалася.

Рэджэпава Гульшат: Экскурсія вельмі спадабалася. Паколькі мы з'яўляемся замежнымі студэнтамі, было карысна і цікава пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, даведацца пра рамёствы і побыт беларускага народа, паслухаць беларускія песні і музыку.

Нурыева Сэлбі: Сёння мы наведалі адзін з самых незвычайных музеяў у Беларусі, і ў мяне засталіся самыя незабыўныя ўражанні. Гэта быў вельмі займальны, цікавы і дзіўны досвед, які стане незгладжальным у маёй памяці. Дзякуй за экскурсію вам Людміла Мікалаеўна, Сяргей Рыгоравіч і Валянціна Фёдараўна!

 2024.10.05_Заславль_5.jpg

2024.10.05_Заславль_4.jpg2024.10.05_Заславль_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image