9 кастрычніка кафедрай беларускага мовазнаўства была праведзена прафарыентацыйная акцыя ў ДУА СШ № 155 г. Мінска (дырэктар Гіль А.І.). У актавай зале школы прысутнічалі вучні 9-11 класаў, класныя кіраўнікі, завуч (усяго больш за 100 чалавек). З прафарыентацыйна гутаркай выступіў дацэнт кафедры Назаранка Ю.В., а таксама студэнткі з курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Новікава А., Маліноўская А., Сташкевіч А., Шчучко В. з інфармацыяй аб студэнцкім жыцці, творчых ініцыятывах філалагічнага факультэта, Школе юнага беларусіста і акцыі Студэнт на тыдзень.