Сэрвісы

Гартаем разам старонкі сямейнага фотаальбома

Гартаем разам старонкі сямейнага фотаальбома

8 кастрычніка у рамках працы па сямейнаму і гендэрнаму выхаванню моладзі старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок  і студэнты трэцяга курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” прадставілі фотапрэзентацыі на тэму “Гартаем разам старонкі сямейнага фотаальбома”. Задачы мерапрыемства – прыцягнуць увагу студэнтаў да гісторыіі сваёй сям’і, стымуляваць роздум пра сямейныя ролі і каштоўнасці, выхоўваць павагу да прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Студэнты групы адзначылі, што прадстаўленне прац у такім фармаце стала для іх “захапляльным падарожжам у мінулае”, якое дазволіла не толькі адкрыць для сябе цікавыя і займальныя факты з жыцця сваіх блізкіх, але і ўсвядоміць важнасць захавання памяці і сувязей паміж пакаленнямі.

 20241008_142958_11zon.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.