Сэрвісы

Творчая акцыя да Дня маці «Павіншуем маму поштай»

Творчая акцыя да Дня маці «Павіншуем маму поштай»

З 01.10.2024 па 10.10.2024 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Г. І. Зур і Ю. А. Жукава правялі творчую акцыю "Павіншуем маму поштай", прымеркаваную да свята «Дзень маці». У акцыі прынялі ўдзел беларускія і замежныя студэнты 2 і 4 курсаў рамана-германскай філалогіі.

Мэта мерапрыемства - развіццё павагі і любові да бацькоў, умацаванне эмацыйнай сувязі з імі.

Мерапрыемства праводзілася ў два этапы. Студэнты абмеркавалі важнасць ролі маці ў фармаванні асобы. Мама - першакрыніца любві, разумення, падтрымкі, бескарыслівай дапамогі і абароны. Пасля абмеркавання выкладчыкі прапанавалі студэнтам падпісаць паштоўкі для сваіх мам, выказаць свае эмоцыі і прызнанні, адправіць іх поштай.

Мерапрыемства не толькі ўмацавала паразуменне паміж бацькамі і дзецьмі, але і паспрыяла стварэнню станоўчых эмоцый, пачуцця павагі і гонару за сваіх бацькоў. Студэнты праявілі цікавасць да мерапрыемства, актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы і з энтузіязмам падышлі да афармлення віншавальных паштовак, якія атрымаюць маці Беларусі, Турцыі, Туркменістана, Кітая.

Студэнты падзякавалі сваім выкладчыкам за арганізацыю мерапрыемства і за магчымасць павіншаваць сваіх маці такім незвычайным для моладзі спосабам.

IMG-ea4a9a68573e3b46c420027c8dc296a9-V_edit_20658117264034.jpg

Collage_20241010_105501.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image