22–23 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца X Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская мова: сістэма і функцыянаванне», прымеркаваная да 85-годдзя філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Абмеркаванне пытанняў на канферэнцыі пройдзе па наступных навуковых і вучэбна-метадычных напрамках: руская мова ў дыяхранічным аспекце, традыцыйныя і новыя падыходы ў лексікалогіі, фразеалогіі, анамастыцы, граматычныя катэгорыі сучаснай рускай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты), філалігічны аналіз тэксту, руская мова ў супастаўленні з іншымі мовамі, праблемы перакладу, новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.
У навуковым форуме прымуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, В'етнама, Кітая.
Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца кафедра рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.


BY

